Усе навіны

Насер Аль-Хелайфі – журналісту пра тое, ці застанецца Энрыке: «Што гэта за пытанне? Вы наогул разбіраецеся ў футболе?»

8 траўня, 09:25
1

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі пракаментаваў вылет каманды з 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў ад «Барусіі» Дортмунд (0:1, 0:1).

– Мы вельмі засмучаныя, вельмі расчараваныя, мы злавілі кураж у канцы гульні, але гэта футбол... Чатыры разы мы патрапілі ў каркас, двойчы на мінулым тыдні... Часам футбол несправядлівы, я думаю, што мы заслугоўвалі лепшага, але віншую Дортмунд, яны таксама заслугоўвалі гэтага ў абедзвюх гульнях.

Я хачу падзякаваць гульцам за тое, што яны аддалі ўсё, трэнеру і персаналу. Нашай мэтай было выйсці ў фінал і нават болей, але мы ганарымся дасягнутым. У нас была самая маладая каманда ў Еўропе, і мы дайшлі да трох паўфіналаў за пяць гадоў, хаця наша мэта на гэтым не спыняецца. Мы будзем працягваць, гэта не канец свету. Мы проста павінны працягваць працу.

– Чаго сёння не хапіла?

– Удачы. Удачы. Чатыры трапленні ў каркас, я ніколі такога не бачыў, што тут скажаш...

– А як наконт наступнага сезона?

– Мы будуем праект на будучыню, хочам працягваць нашу мэту. У нас самая маладая каманда ў Еўропе, як я ўжо сказаў, будучыня за намі.

– Ці застанецца Луіс Энрыке на пасадзе трэнера «ПСЖ»?

– (Злуецца). Што гэта за пытаньне? Ну сапраўды. Вы ўвогуле разбіраецеся ў футболе? – заявіў Аль-Хелайфі.