Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Калі спецыяліст паніклы, то і каманда будзе «люстэрыць» такі стан»

9 траўня, 11:29

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў распавёў пра атмасферу ў камандзе ва ўмовах ачковага мінусу і трансфернага бана.

– У вас цяпер салідны «мінус» па ачках. Ёсць разуменне, як з яго выбірацца?

– Працягваць працаваць у тым жа духу, як у двух апошніх турах. У такім выпадку, упэўнены, станем на тыя рэйкі, на якія нацэлены.

– Але трэнерскі штаб наогул не мае права рукі апускаць, бо хлопцы за вамі цягнуцца?

– Гэта вельмі важна, таму што па трэнеру заўсёды відаць, у якім ён настроі, які ў яго дух. Калі спецыяліст паніклы, то і каманда будзе «люстэрыць» такі стан. Мы ўсе былі футбалістамі і гэта разумеем. Нават калі трэнер спрабуе схаваць унутраны цяжкі стан за ўсмешкай, то камандзе прыйдзецца нялёгка, – сказаў Сувораў.