Усе навіны

У зоне Д3 Віцебскай вобласці будзе тры ўласныя дывізіёны

10 траўня, 19:34
1

Каманды-ўдзельніцы зоны Д3 Віцебскай вобласці будуць разбітыя на тры групы.

Група «А»: Газавік (Віцебск), Віцебск (дубль), Нафтан-Наваполацк-2, Мёры, Полацк-2019, Гарадоцкія Львы, Сянно, ФСК Паставы.

Група «В»: Ніва (Талачын), Орша, Ураджай (Ноўка), Глыбокае, Докшыцы, Лепель, Мёры-2, Чашнікі.

Група «С»: Дуброўна, Верхнядзвінск, Шаркаўшчына, Браслаў, Ушачы, Бешанковічы, Лёзна, Шуміліна.

Дзве найлепшыя каманды групы «А» будуць гуляць у рэспубліканскім фінале. Апошняя каманда гэтай групы пераходзіць у групу «В», а перадапошняя згуляе пераходныя матчы з другім клубам групы «В».