Усе навіны

«Баварыя» пачала перамовы з Флікам, які гатовы вярнуцца ў клуб

11 траўня, 11:30

«Баварыя» хоча дамовіцца з Хансам-Дзітэрам Флікам, каб ён узначаліў каманду.

Як паведамляе журналіст Sky Sport Фларыян Плетэнберг, мюнхенцы ўжо пачалі перамовы з трэнерам. Флік гатовы вярнуцца ў каманду.

«Баварыя» разглядае таксама і іншыя кандыдатуры, каб быць гатовай да розных варыянтаў развіцця падзей.

Нагадаем, Флік знаходзіцца без працы з верасня мінулага года - тады яго звольнілі са зборнай Германіі.

Раней «Баварыя» паведаміла, што галоўны трэнер Томас Тухель пакіне каманду ў канцы сезона. Была інфармацыя пра тое, што пасля гэтага мюнхенцаў адмовіўся ўзначаліць галоўны трэнер зборнай Аўстрыі Ральф Рангнік.

Таксама «Баварыя» атрымала адмову ад Хабі Алонса і Юліяна Нагельсмана.