Усе навіны

Раналду можа падоўжыць кантракт з «Аль-Насрам»

15 траўня, 08:30

Журналіст Бэн Джэйкабс паведаміў, што форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду не выключае падаўжэння кантракту з саудаўскім клубам да 2026 года.

Цяперашняя дамова футбаліста заканчваецца летам 2025-га. Калі пралангацыя супрацоўніцтва адбудзецца, то на момант заканчэння новага кантракта нападаючаму будзе 41 год.

Кіраўніцтва жадае, каб гулец застаўся ў камандзе як мага даўжэй. У 2025 годзе адбудзецца абнаўленне тэлевізійных правоў, удзел Роналду ў наступным цыкле лічыцца важным.

Крыштыяну гуляе за аравійскі клуб з пачатку 2023 года. У 60 матчах за каманду ён забіў 54 галы і зрабіў 14 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.