Усе навіны

«ПСЖ» не плануе прадаваць Сіманса – гульцу дадуць права голасу пры выбары наступнай арэнды (Фабрыцыа Рамана)

15 траўня, 20:04

«ПСЖ» не хоча прадаваць Хаві Сіманса гэтым летам, піша Фабрыцыа Рамана.

Французскі клуб звязаўся з асяроддзем 21-гадовага нідэрландца і пацвердзіў, што не мае намеру адпускаць яго на пастаяннай аснове.

Пры ўмове, калі Сіманс не хоча вяртацца ў «ПСЖ», клуб гатовы аддаць яго ў арэнду. У такім разе гулец будзе мець права голаса пры выбары наступнага клуба.

Нагадаем, Сіманс далучыўся да «ПСЖ» у ліпені 2019-га. З таго часу ён ездзіў у арэнду ў ПСВ і «РБ Лейпцыг».

У гэтым сезоне Сіманс правёў 42 матчы, забіў 9 галоў і аддаў 13 асістаў. Падрабязная статыстыка 20 нумара «РБ Лейпцыг» тут.