Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Абяцаю, што «МЮ» зробіць усё, каб атрымаць Кубак Англіі і прывезці яго на «Олд Трафард»

16 траўня, 10:00

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг звярнуўся да фанатаў клуба пасля перамогі над «Ньюкаслам» у перанесеным матчы 34-га тура АПЛ (3:2).

«Вы найлепшыя заўзятары ў свеце. Дзякуй за вашу падтрымку.

Я абяцаю вам, што гэтыя гульцы аддадуць усё, каб атрымаць Кубак і прывезці яго на «Олд Трафард», – сказаў тэн Хаг.

Нагадаем, 25 траўня «Манчэстэр Юнайтэд» згуляе ў фінале Кубка Англіі з «Манчэстэр Сіці».