Усе навіны

Іван Маеўскі: «Хлопцы з Беларусі, з якімі маю зносіны, кажуць, што пры Шарснёве сітуацыя паляпшаецца, але я гляджу на факты»

16 траўня, 14:02

Беларускі экс-паўабаронца Іван Маеўскі ў інтэрвʼю блогу «Людзі» выказаўся пра стан спраў у беларускім футболе.

– Хлопцы з Беларусі, з якімі маю зносіны, кажуць, што пры новым кіраўніку Федэрацыі [Мікалаі Шарстнёве] сітуацыя паляпшаецца, робяцца правільныя крокі. Але я гляджу на факты. Давайце параўнаем Беларусь і тую ж Славенію. У Беларусі насельніцтва 9-9 5 млн, у Славеніі – каля 2 млн. Зборная Славеніі згуляе на надыходзячым чэмпіянаце Еўропы, а Беларусь не. Ніводзін наш клуб не выступаў у сезоне-2023/24 на групавой стадыі еўракубкаў, а «Алімпія» з Любляны ўдзельнічала ў Лізе канферэнцый. Пра прадстаўніцтва беларусаў у топавых футбольных чэмпіянатах наогул лепш не ўспамінаць. Так што нават абмяркоўваць няма чаго.

Ніякія поспехі каманд у 17-19 гадоў не гарантуюць добрых вынікаў у дарослым футболе. Таму ад юнацкіх, моладзевых зборных не трэба патрабаваць перамог. Галоўнае – развіццё гульцоў з улікам усіх сучасных тэндэнцый, каб хлопцы былі гатовыя да жорсткай канкурэнцыі на сурʼёзным узроўні. Плюс, вядома, удасканаленне інфраструктуры, павышэнне якасці ўнутранага чэмпіянату. Усё ж такі ў Еўропе зусім іншыя хуткасці: і працы з мячом, і прыняцця рашэнняў, – сказаў Маеўскі