Усе навіны

Вірц, Кроас, Паўлавіч, Баер, Хаверц, Мюлер і яшчэ 21 гулец – у папярэдняй заяўцы Германіі на Еўра-2024

16 траўня, 15:40

Галоўны трэнер зборнай Германіі Юліян Нагельсман абвясціў папярэдні склад каманды з 27 гульцоў на хатняе Еўра-2024, якое стартуе ў чэрвені.

Брамнікі: Мануэль Ноер («Баварыя»), Олівер Баўман («Хофенхайм»), Александэр Нюбель («Штутгарт»), Марк-Андрэ тэр Стэген («Барселона»).

Абаронцы: Вальдэмар Антон, Максіміліян Мітэльштэт (абодва – «Штутгарт»), Бенджамін Хенрыхс, Давід Раўм (абодва – «РБ Лейпцыг»), Ёзуа Кіміх («Баварыя»), Робін Кох («Айнтрахт»), Антоніа Рудыгер («Рэал»), Ніка Шлотэрбек («Барусія» Дортмунд), Джонатан Та («Баер»).

Паўабаронцы: Роберт Андрых, Фларыян Вірц (абодва – «Баер»), Крыс Фюрых («Штутгарт»), Паскаль Грос («Брайтан»), Ілкай Гюндаган («Барселона»), Тоні Кроас («Рэал»), Джамал Мусіяла, Аляксандр Паўлавіч, Лерой Санэ (усе – «Баварыя»).

Нападаючыя: Максіміліян Баер («Хофенхайм»), Ніклас Фюлькруг («Барусія» Дортмунд), Кай Хаверц («Арсенал»), Томас Мюлер («Баварыя»), Дэніз Ундаў («Штутгарт»).

Заяўка каманд на Еўра-2024 не павінна перавышаць 26 гульцоў, то бок спіс скароціцца мінімум на аднаго футбаліста.

Не патрапілі ў заяўку Матс Хумельс, Леон Гарэцка, Юліян Брант, Карым Адэемі, Ніклас Зюле, Ціма Вернер, Серж Гнабры.

На Еўра немцы згуляюць у групе з Шатландыяй, Венгрыяй і Швейцарыяй. Перад стартам турніру каманда правядзе таварыскія матчы з Украінай (3 чэрвеня) і Грэцыяй (7 чэрвеня).