Усе навіны

Акын – пра запаленне касцяных тканін: «Гэта была мая першая сур'ёзная траўма ў кар'еры, рэабілітацыя не давала чаканы вынік»

16 траўня, 17:35

Турэцкі паўабаронца «Гомеля» Фуркан Акын распавёў, як сябе адчуваў пасля атрымання траўмы.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне гулец атрымаў запаленне касцяных тканін.

– У першай частцы мінулага сезону ты быў адным з асноўных гульцоў «Гомеля», але затым здарылася траўма – запалення касцяных тканін. Які эмацыянальны стан быў у той момант?

– Гэта была мая першая сур'ёзная траўма ў кар'еры. Да яе я адчуваў сябе добра. Адбылася змена галоўнага трэнера, і я вельмі шкадаваў, што мусіў прапусціць частку чэмпіянату пад кіраўніцтвам Андрэя Гараўцова.

Гэта – вялікая страта для мяне. Я ведаю, што мог бы паказваць сваю гульню і быць карысным камандзе, але траўма цалкам выбіла мяне з працоўнага рытму. Я хацеў проста вярнуцца дадому ў Турцыю. Там я і працягнуў сваё ўзнаўленне.

Траўма мяне падкасіла. Я прайшоў цяжкі аднаўленчы працэс. І маральна, і фізічна адчуваў напружанне. Доўгі час рэабілітацыя не давала чаканага выніку, што ўскладняла ўвесь працэс. На шчасце, усё гэта засталося ззаду. Аднавіўся, і цяпер магу сказаць, што гэтыя цяжкасці загартавалі і зрабілі мяне больш дасведчаным, – адзначыў Акын.