Усе навіны

Сяргей Бароўскі: «На прэс-канферэнцыі два прэс-аташэ і фатограф. Другі матч не ведаю, з кім гаварыць пра футбол»

16 траўня, 21:20

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі падзяліўся думкамі пасля матчу са «Смаргонню» (1:1) у 9-м туры ЧБ.

«Шчыра кажучы, я ўжо другі матч запар не ведаю, з кім размаўляць на прэс-канферэнцыі. У нас, мусіць, яны праходзяць для праформы. Тут традыцыйна прысутнічаюць прэс-аташэ гаспадароў і гасцей, фатограф… А для чаго яны тады праходзяць? Каму мы павінны гаварыць пра футбол?

Так, эмоцыі ёсць пасля такога матча. Замест таго, каб выйграць з буйным лікам, мы завяршылі матч унічыю. Але… Я не разумею сэнсу ад такіх прэс-канферэнцый», – сказаў Бароўскі.