Усе навіны

«Ліверпуль» абвясціў, што Алькантара пакіне клуб летам

17 траўня, 13:50

Паўабаронца «Ліверпуля» Тыяга Алькантара ўлетку стане вольным агентам.

Клуб абвясціў, што гэта адбудзецца з-за завяршэння кантракта.

Тыяга Алькантара перайшоў з «Баварыі» ў «Ліверпуль» у верасні 2020 года за 22 мільёны еўра. За 4 сезоны іспанец згуляў 98 матчаў, аформіў 3 галы і аддаў 6 рэзультатыўных перадач. За апошнія 13 месяцаў правёў усяго 1 гульню з-за праблем са сцягном.

Разам з «Ліверпулем» стаў уладальнікам Кубка Англіі, Кубка лігі і Суперкубка Англіі. Статыстыка 33-гадовага цэнтрхава тут.

Трансферныя навіны «Ліверпуля» чытайце тут.