Усе навіны

Арнэ Слот: «У наступным сезоне стану трэнерам «Ліверпуля»

17 траўня, 19:34

Галоўны трэнер «Феенорда» Арнэ Слот пацвердзіў, што заменіць Юргена Клопа на пасадзе галоўнага трэнера «Ліверпуля».

«Я магу пацвердзіць, што ў наступным сезоне стану новым трэнерам «Ліверпуля», – сказаў Слот.

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што 17 траўня бакі падпісалі кантракт.

Афіцыйная аб'ява будзе апублікавана ў жаданы для «Ліверпуля» час. Некаторыя прадстаўнікі трэнерскага штаба Слота чакаюць дазволу на працу ў Англіі.

Раней паведамлялася, што «Ліверпуль» заплаціць «Феенаорду» за 45-гадовага нідэрландца да 15 мільёнаў еўра.