Усе навіны

Аўтагол Залескага ў вароты «Славіі» стаў 1500-м мячом для БАТЭ ў вышэйшай лізе

17 траўня, 21:45

17 траўня БАТЭ сустракаецца са «Славіяй» у 9-м туры ЧБ. У другім тайме лік 1:0.

На 15-й хвіліне аўтагол абаронцы «Славіі» Андрэя Залескага адкрыў лік і стаў 1500-м для БАТЭ ў вышэйшай лізе.

БАТЭ стаў другім клубам пасля мінскага «Дынама», які дасягнуў такой адзнакі.

Адзначым, што 1000-ы гол БАТЭ забіў таксама ў матчы са «Славіяй». 10 ліпеня 2015-га Мікалай Сігневіч забіў пяты неўзаемны мяч у гульні. Сустрэча скончылася з лікам 5:3.

Топ-3 самых рэзультатыўных каманд у ЧБ:

  • «Дынама» Мінск –1714 мячоў,
  • БАТЭ – 1500,
  • «Шахцёр» – 1417.