Усе навіны

Біёнчык пра 0:1 з БАТЭ: «Хочацца папрасіць прабачэння ў заўзятараў за невыразную гульню і паражэнне, якое складана неяк тлумачыць»

17 траўня, 23:33

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык пракаментаваў паражэнне ад БАТЭ (0:1) у рамках 9-га тура ЧБ.

– Складана каментаваць. У першую чаргу, хацеў бы падзякаваць заўзятарам. Вялікая група іх прыехала нас падтрымаць. Хочацца выказаць падзяку і адначасова папрасіць прабачэння за тое, што была невыразная гульня і параза, якую складана неяк тлумачыць. Больш, мусіць, мне няма чаго сказаць.

– Каманда трэці матч запар не можа забіць. У вас ёсць тлумачэнне?

–Так. Кожны асобны матч – гэта асаблівая сітуацыя. Са «Слуцкам» – гэта адно, з «Нёманам» – іншае, тут – трэцяе. Супернік, у адрозненне ад нас, сёння забіў. Гэта значыць, што ён быў больш настойлівы. З аднаго боку, ёсць нагода наракаць на тое, што была памылка, калі мы прапусцілі. З іншага, мы самі не выявілі настойлівасць, каб забіць самім. Факт застаецца фактам. А лавіць нейкія тэндэнцыі па трох матчах я не спяшаўся б.

– Вы зрабілі трайную замену ў першым тайме, нячаста такое ўбачыш. Плюс потым была зваротная замена Кузняцова. Як пракаментуеце?

– Ха, пакуль ішоў сюды, на прэс-канферэнцыю, паспеў пагутарыць з усімі вашымі тэлевізійнымі калегамі, так што падрыхтаваўся да ўсіх пытанняў. Дарэчы, вам таксама трэба ў гэтым працэсе ўдзельнічаць… Што да замен, у Джыгера траўма. А зваротная замена Кузняцова – гэта пытанне структуры і арганізацыі. Ніякіх падводных плыняў тут няма, хлопец добра дзейнічаў, выяўляў сябе. Аднак нам патрэбная была больш стабільная структура для арганізацыі гульні.

Што да трайной замены, у нас быў добры пачатак, нягледзячы на ранні прапушчаны гол. Было дастаткова магчымасцяў для гульні паміж лініямі, для арганізацыі гульні. Не было такога ціску, які не дазваляў бы добра арганізоўваць гульню. Але на нейкім этапе прыйшло самазаспакаенне, пачалі больш гуляць на захаванне мяча, чым на тыя патэнцыйныя рэсурсы, якія былі ў гульні. Мы пачалі іх ігнараваць. Гэта справакавала замены. Нам патрэбен быў нападаючы, які ўцякаў за спіну, чалавек, які больш дынамічна прапаноўваў бы сябе паміж лініямі і крайні абаронца, які гуляў бы наперад. Як вынік, у канцоўцы тайма мы былі больш агрэсіўныя і дынамічныя.

– У стартавым складзе ў варотах з'явіўся Сарока, і ў першым жа эпізодзе дапусціў памылку. Хто выйдзе на наступны матч?

– Я не ведаю. Калегі падкажуць, накіруюць. Але тое, што была рэзультатыўная памылка, гэта факт.

– Непрыемнае пытанне. Тры паразы запар, а далей гульня з мінскім «Дынама». Як будзеце перамагаць?

– Мне складана пра гэта сказаць. Давайце з гэтым матчам разбярэмся. А далей будзем паступальна рухацца, – сказаў Биончик