Усе навіны

«Палерма» выбіў «Сампдорыю» на чале з Пірла ў чвэрцьфінале плэй-оф за выхад у Серыю А

18 траўня, 08:58

17 траўня адбыўся першы чвэрцьфінальны матч плэй-оф Серыі Б за павышэнне ў класе.

«Палерма» перамог «Сампдорыю», якую ўзначальвае Андрэа Пірла – 2:0.

У 1/2 фіналу «Палерма» згуляе з «Венецыяй», а «Сампдорыя» і наступны сезон правядзе ў другім па сіле дывізіёне Італіі.

У другім чвэрцьфінале 18 траўня згуляюць «Катандзара» і «Брэшыя». Пераможца двубоя ў 1/2 фіналу сустрэнецца з «Крэманэзе».

«Палерма» фінішаваў шостым у сезоне Серыі Б, «Сампдорыя» – сёмы.