Tribuna/Футбол/Блогі/Янот устанавіў новы рэкорд МЛС, проста выбегшы на поле

Янот устанавіў новы рэкорд МЛС, проста выбегшы на поле

Самае мілае, што вы можаце ўбачыць сёння.

17 траўня, 10:41
Янот устанавіў новы рэкорд МЛС, проста выбегшы на поле

У матчы МЛС паміж «Філадэльфіяй Юніён» і «Нью-Ёрк Сіці», які завяршыўся перамогай гасцей з лікам 2:1, адбыўся інцыдэнт, які дакладна нікога не абурыў. На 20-й хвіліне матча на поле выбег маленькі янот.

Няўрымслівага звярка нават адразу і не лавілі - падобна, усе ім проста любаваліся.

Аднак пазней пухнатага хулігана ўсё ж затрымалі. Агулам янот знаходзіўся на полі 161 секунду.

Мясцовыя журналісты сцвярджаюць, што гэта рэкорд па знаходжанні янота на футбольным полі ў МЛС.

Заўзятары паспелі адрэагаваць на гэта ў сацсетках. Адзін з іх нават уключыў бегуна ў склад «Філадэльфіі Юніён».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты