Усе навіны

Экс-гандбаліст зборнай Беларусі: «Матчы з Расіяй – хоць нейкае выратаванне ад поўнай дэградацыі»

30 сакавіка, 11:44

Экс-гандбаліст зборнай Беларусі ў інтэрв'ю «Трыбуне» выказаў сваё меркаванне аб таварыскіх матчах супраць зборнай Расіі.

– Цяпер зборная Беларусі праводзіць таварыскія матчы з Расіяй. Гэта можна назваць нейкай заменай адсутнасці магчымасці выступаць у Еўропе?

– Гэта такая гісторыя, калі зборная ёсць, акно ёсць – значыць, трэба сабрацца і згуляць. Яшчэ гэта магчымасць паказаць, што мы разам з Расіяй думаем аб развіцці і гэтак далей.

– Гэтыя спарынгі неяк дапамагаюць захоўваць узровень майстэрства?

– У нейкай ступені так. Усё ж такі якое – ніякае, але разнастайнасць – не толькі гульня за клубы. Ды і ў расіянаў прыязджаюць гандбалісты, якія выступаюць за мяжой. Матчы з Расіяй – хоць нейкае выратаванне ад поўнай дэградацыі, – падзяліўся спартсмен.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.