Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Петрачкова пяройдзе ў «Зорку» (BetNews)

18 красавіка, 17:13

19-гадовая правая паўсярэдняя БНТУ-БелАЗ і жаночай зборнай Беларусі Ульяна Петрачкова пасля заканчэння сезона стане гульцом падмаскоўнай «Зоркi». Аб гэтым паведамляе BetNews.

Летась «Зорка» выйграла бронзавыя медалі расійскай Суперлігі. У 1/4 фіналу новага сезона каманда патрапіла на чэмпіёна ЦСКА.