Усе навіны

Пенальці Скрыпак дапамагло «Бней Герцліі» стаць чэмпіёнам Ізраіля

23 красавіка, 09:39

«Бней Герцлія» беларускі Крысціны Скрыпак перамог у чэмпіянаце Ізраіля ўпершыню з 2017 года. За ўсю сваю гісторыю клуб браў трафей 11 разоў.

Беларуская правая крайняя рэалізавала вырашальны пенальці ў другім матчы фінальнай серыі супраць «Макабі» (29-28), дзякуючы чаму каманда з лікам у серыі 2-0 заваявала тытул.

Нагадаем, што Скрыпак перайшла ў клуб у ліпені 2023-га з «Гомеля», за які грала 10 гадоў.