Усе навіны

Хакеіст сістэмы «Каларада» Жыгалаў пакіне «Юнацтва» («БХ»)

12 жніўня, 16:46

20-гадовы брамнік Іван Жыгалаў пакіне «Юнацтва», паведамляе «БХ».

Жыгалаў стаў брамнікам «Юнацтва» 19 чэрвеня, але не правёў у Кубку Салея ніводнай сустрэчы.

У мінулым сезоне Жыгалаў гуляў у «Кінгстан» у OHL, згуляў 45 матчаў, атрымаў 16 перамог, каэфіцыент надзейнасці склаў 3.59, 88.9% адлюстраваных кідкоў.