Усе навіны

Удава Салея Бетан: «Ведаю пра пратэсты ў Беларусі, але там адчуваю сябе больш бяспечна, чым у нас. У ЗША рэальная праблема з масавай стральбой»

13 лістапада, 13:30

Удава беларускага хакеіста Руслана Салея Бетан распавяла ў інтэрв'ю «Зеркалу», як ставіцца да радзімы мужа.

– Калі былі ў апошні раз у Беларусі?

– У 2012 годзе. Хацела б прыехаць зноў. Калі глядзім Алімпіяду, то заўзеем за Беларусь. Гэта цудоўная краіна. У Беларусі адчуваю сябе больш бяспечна, чым у ЗША. Сумую па родных Руслана. Заўсёды буду іх любіць і паважаць.

– Што маеце на ўвазе пад «у Беларусі больш бяспечна»?

– У нашай краіне рэальная праблема са зброяй. Масавая стральба – гэта страшна.

– Ведаеце, што адбываецца ў Беларусі з 2020 года, можа, чулі пра пратэсты?

– Нешта ведаю. Мне не вельмі хочацца пра гэта гаварыць, але адчуваю і разумею расчараванне, якое адчуваюць людзі ў Беларусі. Я б таксама не была шчаслівая. Мне падабаецца, што ў ЗША мы можам выказвацца свабодна – без пакарання за гэта.

– Маеце зносіны з роднымі Салея? Завуць вас у госці?

– У асноўным падтрымліваем сувязь праз Facebook або Instagram. Думаю, цяпер не змагла б прыехаць, нават калі б захацела, з-за адносін Беларусі і ЗША, – распавяла Салей.