Усе навіны

Упершыню з сезона-2010/11 па ходзе аднаго чэмпіянату НХЛ згулялі чатыры беларусы

26 лістапада, 12:37
1

Упершыню з сезона-2010/11 па ходзе аднаго чэмпіянату НХЛ згулялі чатыры беларусы.

Са старту рэгулярнага чэмпіянату ў Нацыянальнай хакейнай лізе згулялі форварды Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), і абаронца Уладзіслаў Калячонак («Арызона»). Таксама сёлета ў наймацнейшай лізе свету дэбютаваў абаронца Ілля Салаўёў («Калгары»).

Раней падчас аднаго чэмпіянату ў НХЛ у сезоне-2010/11 выступалі Міхаіл Грабоўскі («Таронта»), Сяргей Касціцын («Нэшвіл»), Андрэй Касціцын («Манрэаль») і Руслан Салей («Дэтройт»).