Усе навіны

Нападаючы «Металурга» Лемяшэўскі пра шайбу Маладзечна: «Даўно сам не закідваў. Месяц выпаў праз траўму»

29 лістапада, 11:54

Нападаючы «Металурга» Максім Лемяшэўскі пракаментаваў матч з «Дынама-Маладзечна» (2:1), у якім нападаючы закінуў упершыню з верасня.

«Вельмі добры матч з «Дынама» правялі. Атрымаў вялікае задавальненне ў гульні. Кайфанул ад працэсу, ад момантаў, якія мы стваралі. Добра камбінавалі насамрэч, зладжана дзейнічалі ва ўсіх зонах. Галоў атрымалася менш, чым у першым матчы, але перамаглі – і гэта самае галоўнае. Сяргей Касціцын правільна сказаў у інтэрв’ю, што можна нават 1:0 выйграць. У выніку амаль так і атрымалася – на адзін гол больш забілі.

Канцоўка атрымалася вельмі нервовая. На лаўцы было немагчыма сядзець спакойна, усе на нагах глядзелі. Боб – прыгажун. Цягнуў нас увесь матч – і ў канцоўцы выдатна згуляў. Дзякуй яму вялікі. Ды ўвогуле ўсе малайцы, хто на апошняй хвіліне на лёд выйшаў – і абаронцы, і нападаючыя. Сцелліся пад шайбу, самааддана гулялі. Вось дзякуючы ім і перамаглі. Хоць на апошніх секундах пасля штангі, мусіць, ёкнула ва ўсіх у хакеістаў, у заўзятараў, у трэнераў. Але павінна было калісьці і нам павезці, а то ў гэтым чэмпіянаце нам ужо занадта часта не шанцавала.

Даўно сам не закідваў. Месяц выпаў праз траўму. Таму вельмі хацелася вызначыцца як мага хутчэй. Добры гол атрымаўся, выдатна ўсе хлопцы спрацавалі, Антып класную перадачку на мяне прыдумаў можа нават у топ галоў тыдня патрапім.

У многіх хлопцаў былі безгалявыя серыі, але паціху пачалі ламаць гэты момант. Выдатна, што галы пайшлі. Хацелася б, каб і не спыняліся. Пастараюся закідваць і далей, каб прыносіць карысць камандзе. Насамрэч з «Дынама» мог і дубль афармляць, і перадачы мог у статыстыку запісаць. Паспрабую ў Лідзе таксама згуляць рэзультатыўна.

Выдатна, што пераможная серыя пайшла. Тры матчы запар не выйгравалі з Кубка Салея. І вельмі жадаем працягнуць гэтую серыю як мага далей. Спыняцца не жадаем. Было не па сабе, калі перамогі чаргаваліся з паразамі, калі прайгравалі па некалькі матчаў запар. Спадзяюся, пачалася нашая белая паласа. Трэба трымацца за гэтыя вынікі, працаваць далей і перамагаць», – сказаў Лемяшэўскі.