Усе навіны

Скаўт «Нью-Джэрсі» Манчык: «Карповіч гуляе ў беларускім чэмпіянаце і на фоне дарослых хакеістаў выглядае вельмі добра»

14 лютага, 21:15

Скаўт «Нью-Джэрсі» Міхаіл Манчык пракаментаваў прагрэс беларускага праспекта каманды Данііла Карповіча.

– Данііл Карповіч у вас, напэўна, пад асаблівай увагай…

– Так, Ён добры гулец і чалавек. У яго вялікія перспектывы. Мы яго выбралі летась, і цяпер ён развіваецца ў сістэме беларускага хакея, хоць ён мог гуляць і ў іншых клубах. Мы з ім заўсёды на сувязі і магу сказаць, што ў будучыні ён можа стаць зоркай беларускага хакея і, магчыма, НХЛ.

– Ці ўзгоднена рашэнне Данііла гуляць на дарослым узроўні з «Нью-Джэрсі»?

– «Нью-Джэрсі» зацікаўлены ў тым, каб ён гуляў у найбольш канкурэнтаздольнай лізе, таму што ён здольны там гуляць. Цяпер ён гуляе ў беларускім чэмпіянаце і на фоне дарослых хакеістаў выглядае вельмі добра. Спадзяемся, што ён будзе гуляць у КХЛ і пакажа сябе. Ён варты для павышэння, – сказаў Манчык.