Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Брэст» павінен быў забіваць не адну шайбу, можа, і гульня з «Нёманам» была б крыху іншай»

20 лютага, 23:24

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў выказаўся пасля паразы ад «Нёмана» ў Экстралізе (1:5).

– Матч прайшоў на не вельмі высокіх хуткасцях, гаспадары сёння пераважней выглядалі, нашмат лепш рухаліся. Але нават пры такой невыразнай гульні былі моманты, калі мы павінны былі забіваць, не адну шайбу, а яшчэ некалькі, можа, і гульня была б крыху іншай. Але на сённяшні дзень атрымалася так, як атрымалася.

– Вельмі шмат адсутных: Косаў, Шэлег, Мельнікаў…

– Хтосьці хварэе, хтосьці траўмаваны. Але гэта нашыя праблемы, якія трэба вырашаць, закрываць пазіцыі іншымі гульцамі.

– З якімі эмоцыямі вярталіся ў Гродна?

– Самымі найлепшымі. Заўсёды прыемна сюды прыязджаць, столькі добрага часу тут было праведзена, прыемна ўспомніць. Карыстаючыся выпадкам, хачу перадаць прывітанне ўсім гродзенскім заўзятарам, – сказаў Пушкоў.