Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Напружаны матч з «Юнацтвам»

16 сакавіка, 16:12

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (3:1).

– Цяжка каментаваць па гарачых слядах. Перш за ўсё падзякую балельшчыкам. Быў напружаны матч, яны нам дапамагалі, надавалі сілы сваёй падтрымкай і эмоцыямі. Цяпер разам едзем у Мiнск.

Адзін з ключавых момантаў – вытрымалі націск суперніка. Гэта галоўнае. І дадалі адзін бал да тых, якія ў нас ужо былі. Сёння рады, рыхтуемся далей, – сказаў Краўчанка.