Усе навіны

Протас зарабіў першы бал у дэбютным матчы Кубку Стэнлі і паўтарыў дасягненне братоў Касціцыных

22 красавіка, 08:29

«Вашынгтон» саступіў «Рэйнджэрс» (1:4) у першым матчы стартавага раунда плэй-оф Кубка Стэнлі.

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас стаў трэцім беларусам, які набраў ачкі ў дэбютным матчы плей-оф НХЛ.

16 гадоў таму Андрэй і Сяргей Касціцыны ў сваіх першых матчах за кар'еру ў Кубку Стэнлі закінулі па шайбе ў вароты «Бостана», чым дапамаглі «Манрэалю» атрымаць перамогу з лікам 4:1.

Усяго хакеіст правёў на лёдзе 15 хвілін 40 секунд (26 змен), з іх 00:29 – у большасці і 00:43 – у меншасці, ужыў 1 сілавы прыём і скончыў матч з «0» у графе карыснасці.

У Пратаса – другі паказчык па кідках у створ варот з усіх удзельнікаў матчу – 6 разоў. Усе астатнія 11 форвардаў «Вашынгтона» разам выканалі столькі ж: Том Уілсан (2), Дылан Строум (1), Нік Дауд (1), Бек Маленстын (1), Макс Пасіярэці (1).

У 78 матчах рэгулярнага чэмпіянату на рахунку Пратаса было 29 (6+23) ачкоў пры 8 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-3». У гэтым чэмпіянаце беларус абнавіў асабістыя рэкорды па ачках, галах і перадачах.

Другі матч стартавага раунда плэй-оф паміж «Рэйнджэрс» і «Вашынгтонам» пройдзе ў Нью-Ёрку ў ноч на 24 красавіка.