Усе навіны

Расійскі галкіпер Бальшакоў падоўжыў кантракт з «Металургам»

23 красавіка, 16:12

27-гадовы расійскі варатар Сяргей Бальшакоў прадоўжыў кантракт са жлобінскім «Металургам».

Бальшакоў далучыўся да «Металурга» ў лістападзе 2023 года. У рэгулярным чэмпіянаце варатар згуляў 24 матчы, атрымаў 16 перамог пры адным шатаўце

У плей-оф Сяргей стаў самым надзейным варатаром сярод усіх каманд. Бальшакоў згуляў у 14 матчах, атрымаў 12 перамог пры трох шатаўтах.

Раней Бальшакоў выступаў у КХЛ («Амур», «Дынама» Мінск), ВХЛ («Хімік», «Разань», АКМ, «Дынама» Санкт-Пецярбург") і экстралізе («Юнацтва»).