Усе навіны

Протас выйшаў на пятае месца сярод беларусаў па колькасці балаў у плей-оф НХЛ

30 красавіка, 08:33

«Вашынгтон» беларускага нападаючага Аляксея Протаса ў чацвёртым матчы серыі першага раунда Кубка Стэнлі на сваім лёдзе прайграў «Рэйнджэрс» (2:4) і з лікам у серыі 0-4 завяршыў выступленне ў плэй-оф НХЛ.

Протас вызначыўся галявой перадачай. Усяго ён правёў на лёдзе 17:02 (20 змен), з іх 0:44 адыграў у меншасці, выканаў 1 кідок у створ варот, 2 – міма, яшчэ 1 стрэл заблакавалі супернікі, зрабіў 1 перахоп, дапусціў 1 страту і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

Такім чынам, хакеіст набраў 2-і бал у плей-оф НХЛ і выйшаў на пятае месца сярод беларусаў па гэтым паказчыку, зраўняўшыся з Міхаілам Грабоўскім.