Усе навіны

Ратэнберг пра 4:0 з Беларуссю: «Напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта РФ нам важна было перамагчы»

6 траўня, 22:14

Трэнер «Расіі U25» Раман Ратэнберг выказаўся пра перамогу над зборнай Беларусі ў Омску і пракаментаваў працу Пляшкова на варотах.

«Хацеў бы адзначыць энергетыку на арэне. Да слёз як людзі заўзеюць, невымоўнае адчуванне. На клубным узроўні такога не можа быць, толькі на ўзроўні зборнай могуць быць такія эмоцыі.

Усе біліся на мяжы, усе хацелі праявіць лепшыя якасці. Для кожнага мара – гуляць за зборную.

Напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта РФ нам важна было перамагчы. У той жа час самае важнае – наступная гульня, 9 мая. Трэба абавязкова перамагаць у наступнай гульні», – сказаў Ратэнберг.

Таксама Ратэнберг выказаўся пра Пляшкова, які не прапусціў ніводнай шайбы ў вароты расейцаў.

– Як і для мяне асабіста, так і для кожнага гульца гуляць за зборную – гэта мара. Ён (Пляшкоў) гуляе ў варотах, гуляе на мяжы. Ён менавіта гуляе, а не стаіць. Робіць усё магчымае, каб увогуле не прапусціць.

Але варта і адзначыць працу ў абароне, хлопцы вяртаюцца, дапамагаюць брамніку, робяць усё магчымае, каб брамнік бачыў усе кідкі. Калі ён бачыць кідкі, забіць яму немагчыма. Кожны робіць сваю працу: і абаронцы, і нападаючыя, і брамнік.

– Рэкорд па сухіх матчах у складзе зборнай належыць Траццяку, які згуляў чатыры запар матчу за зборную СССР.

– Цешыць, што мы не з канадцамі, фінамі ці амерыканцамі тут спаборнічаем. У нас задача – перасягнуць дасягненне Савецкага Саюза. Гэта сур'ёзны выклік, але мы яго прымаем.

Мы будзем усёй камандай працаваць, каб у нас была жалезабетонная абарона і яркая атака. Зробім усё, каб перасягнуць дасягненне Уладзіслава Траццяка, нашага славутага брамніка.

Я ведаю, што нашы сябры ў двукоссях, якія нас нікуды не пускаюць, усё роўна глядзяць нашы матчы. І мы павінны ім справай даказаць, што вартыя гуляць на чэмпіянатах свету і Алімпіядах, – заявіў Ротенберг.