Усе навіны

Аляксей Протас: «У ЗША людзі шчаслівыя, чым у Беларусі»

7 траўня, 19:27

Беларускі хакеіст «Вашынгтона» Аляксей Протас падзяліўся меркаваннем аб ЗША.

– Калі браць менталітэт амерыканцаў?

– Ён адрозніваецца, вядома, ад беларускага. Людзі больш шчаслівыя, чым у нас. Вельмі люблю Беларусь, заўжды рады прыязджаць дадому. Проста ў ЗША інакш. У іх таксама хапае праблем, але бачу больш усмешак, пазітыву.

У нас неяк усё самі па сабе, у сваіх думках. Рэдка сустрэнеш, каб, напрыклад, незнаёмыя людзі завялі на вуліцы размову і паўгадзіны балбаталі. А для амэрыканцаў гэта ў парадку рэчаў.

– Гэта звязана з узроўнем жыцця?

– Думаю так. Трэба казаць шчыра. Зразумела, што тут выдаткі зусім іншыя. Амаль усё значна даражэйшае, чым у Беларусі. Але і заробак дазваляе жыць інакш, – сказаў Протас.