Усе навіны

Ляўша перайшоў у «Брэст»

7 траўня, 21:12

31-гадовы форвард Арцём Ляўша перайшоў у «Брэст».

Выхаванец наваполацкага хакея выступаў за «Хімік», «Юнацтва», «Шахцёр» і «Нёман».

У мінулым сезоне ў складзе гродзенцаў згуляў 47 гульняў, вызначыўся 17 (10+7) ачкамі.

Усяго ў Экстралізе правёў 666 матчаў, набраў 384 (164+220) ачкі.