Усе навіны

Ядроец застанецца ў «Віцебску» («Селівон»)

8 траўня, 16:56

Telegram-канал «Селівон» паведаміў, што беларускі форвард Мікіта Ядроец прыняў рашэнне застацца ў «Віцебску».

Адзначым, што 31-гадовы хакеіст у мінулым сезоне лепшым снайперам клуба па выніках чэмпіянату, дзе правёў 45 гульняў у «рэгулярцы» і набраў 32 (19+13) ачкі пры паказчыку карыснасці «14» і 29 хвілінах штрафу.

У плэй-оф у яго 6 матчаў, 5 (4+1) ачкоў, карыснасць «+4» і 6 хвілінах штрафу.