Усе навіны

Якаўлеў пра канфлікт у БФСС: «Такія маленькія ўкіды нічога добрага не прыносяць»

7 кастрычніка, 15:00

Беларускі гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў пракаментаваў канфлікт паміж кіраўніком БФСС Аляксандрам Апейкіным з экс-старшынёй фонду Аляксандрай Герасіменяй.

– Вельмі крыўдна, што так адбываецца, і калі нейкія абвінавачванні ідуць на нейкіх здагадках, меркаваннях, падманах і гэтак далей. Я заўсёды кажу: «Калі так і ёсць, пакажыце факты. Я сам устану, на ваш бок і буду казаць, што фонд падманвае людзей». Як гэта прагучала, але потым крыху прыбралі, падкарэктавалі.

У прынцыпе, усе такія маленькія ўкіды нічога добрага не прыносяць. Што ж яны тады хацелі, чаго яны дабіваюцца гэтым?

– Праўды, каб Апейкін красці перастаў.

– Не, глядзіце. Калі ты хочаш праўды, дык высвятляй гэта на юрыдычным полі. Усё павінна быць заснавана на нейкіх фактах. Беларусы не будуць апускацца ў дэталі. Яны пачулі, дапусцім, ад вольнага спартсмена, які супраць Лукашэнкі, і яны лічаць ужо апрыёры, што гэта сумленны чалавек. Яны не будуць удавацца ці чытаць усе інтэрв’ю.

Усё, што тычыцца Апейкіна і Герасімені – гэта іх сітуацыя. Леўчанку з Герасіменем робяць укід, падхоплівае Сцяпан Папоў, што яго імя выкарыстоўвалі. Я заходзіў на гэты сайт, Папова там не было. Я спытаўся, навошта ён гэта робіць. Гэта адразу падхапляюць медыя. «Зеркало» адразу пачынае пра гэта пісаць, пры гэтым вельмі аднабока («Зеркало» размясціла меркаванні Герасімені, Апейкіна, Леўчанкі, Сныцінай і Папова – заўв. Tribuna.com), – сказаў Якаўлеў.