Усе навіны

Прадстаўнікоў Беларусі дапусцяць на Паралімпіяду-2024 у нейтральным статусе

6 сакавіка, 16:00

Беларускім і расійскім паралімпійцам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў Парыжы ў нейтральным статусе.

Перад удзелам спартсмены і дапаможны персанал павінны будуць прайсці праверку аб не падтрымцы вайны ва Украіне і не маюць кантрактаў з ваеннымі ведамствамі.

Спартсменам дазволяць спаборнічаць індывідуальна, без удзелу каманд. Яны не будуць згадвацца ў медальным заліку і ўдзельнічаць у маршы на цырымоніях адкрыцця і закрыцця. Спартсменам дазволена спаборнічаць у форме, ухваленай МПА, якая не павінна ўтрымліваць колераў сцяга, назвы краіны, нацыянальных эмблем і сімвалаў.

Нейтральныя спартсмены ўдзельнічаюць у Паралімпіядзе пад сцягам МПА. Яго будуць выкарыстоўваць у трансляцыях, інфаграфіцы і падчас цырымоній узнагароджання.