Усе навіны

Надаль прайграў у другім коле Australian Open – гэта самы ранні вылет іспанца на ТВШ з 2016-га

18 студзеня 2023, 09:51

22-разовы чэмпіён «Вялікіх шаломаў» Рафаэль Надаль (№2 ATP) прайграў амерыканцу Макензі Макдональду (№65 ATP) у другім коле Australian Open – 4:6, 4:6, 5:7.

У другім сэце іспанец траўмаваў сцягно.

Для Надаля гэта самы ранні вылет з турніраў «Вялікага шлема» з Australian Open-2016, тады ён прайграў на старце.

Дзеючы чэмпіён Australian Open выпадзе з топ-5 па выніках турніру.