Усе навіны

Надаль мае намер скончыць прафесійную кар'еру па выніках сезону-2024

18 траўня 2023, 17:52

Былая першая ракетка свету Рафаэль Надаль з Іспаніі (ATP №14) паведаміў, што мае намер скончыць прафесійную кар'еру па выніках сезона-2024.

«Я не ведаю, калі змагу вярнуцца на корт. Магчыма, я зраблю перапынак на паўтара месяца, магчыма – на два, магчыма – на чатыры. Я буду правяраць адчуванні і паспрабую зрабіць тое, што пойдзе на карысць майму арганізму і прынясе мне шчасце.

Мая мэта і жаданне – спыніцца, каб атрымаць асалоду ад наступнага сезону, які напэўна стане для мяне апошнім у прафесійным туры. Я не магу на 100 адсоткаў гарантаваць, што ўсё атрымаецца. Але задума такая.

Я хачу развітацца з усімі турнірамі, якія былі важныя для мяне і для маёй карʼеры. Я хачу змагацца і атрымліваць асалоду ад гэтага моманту. Цяпер гэта немагчыма.

Але я лічу, што калі цяпер я зраблю перапынак, то ў наступным годзе атрымаю такую магчымасць», – сказаў Надаль.