Усе навіны

Надаль зняўся з «Уімблдона»-2023

24 траўня 2023, 17:35

22-разовы чэмпіён «Вялікіх шлемаў» Рафаэль Надаль не згуляе на «Уімблдоне»-2023.

Іспанец не згуляе на ТБШ з-за траўмы сцягна – ён не выступае з Australian Open.

Таксама Надаль упершыню з 2004 года не выступіць на «Ралан Гарос».

Ён разглядае магчымасць завяршыць кар'еру пасля сезона-2024.

Надаль двойчы выйграваў «Уімблдон» (2008, 2010), турнір гэтага года пройдзе з 3 па 16 ліпеня.