Усе навіны

Швёнтак перамагла Мухаву і заваявала трэці тытул «Ралан Гарос»

10 чэрвеня, 19:15

Сёння, 10 чэрвеня, адбыўся фінальны матч «Ралан Гарос» сярод жанчын.

Першая ракетка свету Іга Швёнтак з Польшчы перамагла чэшскую тэнісістку Караліну Мухаву (№43 WTA) – 6:2, 5:7, 6:4.

Для Швёнтак гэта быў чацвёрты фінал турніраў «Вялікага шлема», на яе рахунку 4 перамогі. Яна мае тры тытулы на «Ралан Гарос» (2020, 2022, 2023) і адзін на US Open (2022). Па выніках турніру ў Парыжы Швёнтак захавае тытул першай ракеткі свету.

Мухава ўпершыню выйшла ў фінал турніру «Вялікага шлема».

«Ралан Гарос»

Парыж, Францыя

22 траўня – 11 чэрвеня 2023

Турнір «Вялікага шлема»

Прызавы фонд - 49 600 000 еўра

Адкрытыя корты, грунт

Фінал

Іга Швёнтак (Польшча) – Караліна Мухава (Чэхія) – 6:2, 5:7, 6:4