Усе навіны

Рутэнка пра допуск беларускіх тэнісітаў да Уімблдона: «Прыемна, што асацыяцыі кіраваліся спартыўнымі прынцыпамі, а не палітычнымі тэндэнцыямі»

11 ліпеня, 14:22

Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка падзяліўся меркаваннем наконт доступу беларускіх спартсменаў да Уімблдона.

– Беларусы вяртаюцца на Уімблдон пасля гадавога перапынку? Справядлівасць перамагла?

– Можна так сказаць. Мне прыемна было тое, што ў асацыяцыі прафесійных гульцоў нягледзячы на ўсе палітычныя тэндэнцыі пры прыняцці рашэнняў рознымі федэрацыямі і спартыўнымі арганізацыямі кіраваліся менавіта спартыўнымі прынцыпамі. І ў прынцыпе, па сутнасці, вымусілі арганізатараў Уімблдона, да таго, каб далі допуск для ўдзелу нашым спартсменам, – сказаў Рутэнка.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.