Усе навіны

Калхоф і Скупскі сталі чэмпіёнамі парнага мужчынскага «Уімблдона»

15 ліпеня, 20:27

Мужчынскі дуэт Уізлі Калхофа з Нідэрландаў і Ніла Скупскі з Вялікабрытаніі перамог іспанца Марсэля Гранольерса і аргентынца Орасіо Себальоса ў фінале «Уімблдона» – 6:4, 6:4.

Колхоф і Скупскі выйгралі першы агульны тытул «Вялікага шлема». У мінулым годзе яны прайгралі ў фінале US Open.

Гэта іх дзявяты агульны тытул.

Скупскі папярэднія два сезоны перамагаў у міксце на Уімблдоне разам з Дэзірэ Краўчык. Калхоф у 2022 годзе стаў чэмпіёнам «Ралан Гарос» у міксце з японкай Энай Шыбахарай.