Усе навіны

Кока Гауф: «Сабаленка – неверагодная тэнісістка. Яна заслужыла першы радок рэйтынгу»

10 верасня, 08:32

Амерыканская тэнісістка Кока Гаeф пасля перамогі на US Open пракаментавала гульню Арыны Сабаленкі, а таксама павіншавала беларуску з тым, што яна ўзначаліць сусветны рэйтынг.

«Сёння я ведала, што калі не выкладуся, у мяне няма шанцаў. Арына – неверагодная тэнісістка. Віншую цябе з першым радком рэйтынгу, ты яе заслужыла. Я заўсёды кажу камандзе, што ты вельмі прыемны чалавек, а твой баявы дух робяць спорт лепшым», – сказала Гауф.