Усе навіны

US Open, фінал: Джокавіч перамог Мядзведзева і выйграў свой 24-ы турнір «Вялікага шлема»

11 верасня, 08:14

10 верасня адбыўся фінал US Open.

Серб Новак Джокавіч (№ 2 ATP) перамог расіяніна Данііла Мядзведзева (№ 3 ATP) – 6:3, 7:6 (5), 6:3.

Серб вядзе з лікам 10:5 у асабістых сустрэчах.

Джокавіч выйграў 24-ы тытул на турнірах «Вялікага шлема». Ён абнавіў свой рэкорд і абышоў Рафаэля Надаля на два трафеі. Таксама Новак дагнаў рэкардсменку тэніса па колькасці адзіночных «Вялікіх шлемаў» Маргарэт Корт.

На US Open Джокавіч перамог у чацвёрты раз. Увогуле ён выйграў 96-ы тытул. У мужчынскім тэнісе ўзнагарод больш толькі ў Роджэра Федэрэра (103) і Джымі Конарса (109).

US Open

Нью-Ёрк, ЗША

28 жніўня – 10 верасня 2023

Турнір «Вялікага шлема»

Прызавы фонд – 65 000 000 долараў

Адкрытыя корты, хард

Фінал

Новак Джокавіч (Сербія) – Данііл Мядзведзеў – 6:3, 7:6 (5), 6:3