Усе навіны

Надаль абвясціў, што ў студзені вернецца на корт – ён не гуляў амаль год

1 снежня, 15:42

22-разовы чэмпіён «Вялікіх шлемаў» Рафаэль Надаль распавёў, калі вернецца да спаборніцтваў пасля траўмы.

37-гадовы тэнісіст вернецца на першым тыдні новага сезона і згуляе на турніры ў аўстралійскім Брысбене, які пройдзе з 31 снежня па 7 студзеня.

Надаль апошні раз выходзіў на корт у студзені 2023 году на Australian Open, улетку ён перанёс аперацыю на левым сцягне.

Раней ён казаў, што 2024-ы можа стаць апошнім годам у ягонай кар’еры.