Усе навіны

Джокавіч абышоў Ферстапена і стаў найлепшым спартсменам Еўропы 2023 года па версіі PAP

27 снежня, 11:16

Першая ракетка свету, сербскі тэнісіст Новак Джокавіч стаў пераможцам 66-га апытання на званне найлепшага спартсмена года сярод інфармацыйных агенцтваў Еўропы, арганізаванага Польскім прэс-агенцтвам (PAP).

Джокавіч набраў 178 балаў. Другое месца заняў трохразовы чэмпіён «Формулы-1» Макс Ферстапен (150 балаў), замкнуў тройку алімпійскі чэмпіён у скачках з шастом Арман Дзюпланціс са Швецыі (86 балаў).

Джокавіча ўжо пяты раз перамагае ў галасаванні. Раней яго прызнавалі найлепшым у 2011, 2015, 2018 і 2021 гадах. Годам раней перамогу ў галасаванні атрымлівала польская тэнісістка Іга Свёнтэк, якая займае першае месца ў рэйтынгу WTA.