Усе навіны
Photo

Джокавіч 58-ы раз у сваёй кар'еры выйшаў у 1/4 фіналу турніру «Вялікага шлема» – гэта паўтарэнне рэкорду Федэрэра

21 студзеня, 10:42

У ноч на 21 студзеня першая ракетка свету Новак Джокавіч перамог француза Адрыяна Манарына (ATP №19) і выйшаў у 1/4 фіналу Australian Open-2024 – 6:0, 6:0, 6:3.

Дзякуючы гэтаму 36-гадовы серб паўтарыў дасягненне Роджэра Федэрэра, які на працягу сваёй кар'еры 58 разоў даходзіў да чвэрцьфіналу турніраў «Вялікага шлема».

На другім месцы Рафаэль Надаль, які мае 47 чвэрцьфіналаў. На трэцім Джымі Конарс (41), на чацвёртым – Андрэ Агасі (36).