Усе навіны

Суверэнны фонд Саудаўскай Аравіі стаў афіцыйным тытульным спонсарам ATP

1 сакавіка, 10:45

ATP і Суверэнны фонд Саудаўскай Аравіі абвясцілі пра шматгадовае стратэгічнае партнёрства.

Фонд стане афіцыйным тытульным спонсарам рэйтынгу ATP і спонсарам турніраў ATP у Індыян-Уэлс, Маямі, Мадрыдзе, Пекіне, Выніковым турніры Nitto ATP Finals, а таксама моладзевага Выніковага турніру Next Gen ATP Finals, які будуць праводзіць у Джыдзе да 2027 года.

Партнёрства будзе накіравана на падтрымку маладых тэнісістаў, паляпшэнне досведу заўзятараў і павелічэнне магчымасцей росту ў тэнісе.

Нагадаем, раней Рафаэль Надаль стаў паслом федэрацыі тэніса Саудаўскай Аравіі.