Усе навіны

Саудаўская Аравія прапануе аб’яднаць мужчынскі і жаночы туры за 2 мільярды долараў (The Telegraph)

13 сакавіка, 12:55

Паводле інфармацыі The Telegraph, Дзяржаўны інвестыцыйны фонд Саудаўскай Аравіі (PIF) прапанаваў 2 мільярды долараў за аб'яднанне мужчынскага і жаночага тураў у тэнісе.

Кіраўнік ATP Андрэа Гаўдэнцы ўжо праінфармаваў прадстаўнікоў турніраў серыі «Мастэрс» пра гэтую прапанову, якая будзе сапраўднай 90 дзён і пакуль не тычыцца турніраў «Вялікага шлема». У прапанаванай мадэлі тэнісны каляндар будзе напоўнены турнірамі ў Саудаўскай Аравіі.

На думку крыніцы, такое развіццё падзей можа павялічыць напружанне паміж WTA/ATP і арганізатарамі турніраў «Вялікага шлема».

Нагадаем, у канцы лютага ATP абвясціла пра падпісанне спонсарскага пагаднення з PIF. Па чутках, за пяць гадоў асацыяцыя заробіць 100 мільёнаў долараў.