Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мы са Свёнтак гулялі больш за тры гадзіны – гэта доўга. Спадзяюся, што ў наступным годзе тытул пяройдзе да мяне»

4 траўня, 23:34

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала паражэнне ў фінале турніру ў Мадрыдзе.

Нагадаем, 4 траўня яна ў трох сэтах прайграла першай ракетцы свету Ігі Cвентэк з Польшчы з лікам 5:7, 6:4, 6:7 (7:9).

«Насамрэч мне варта пачаць з Ігі. Віншую з чарговым выдатным турнірам. Вы з камандай прарабілі неверагодную працу. Але я спадзяюся, што ў наступным годзе тытул пяройдзе да мяне. Так, яшчэ мы гулялі больш за тры гадзіны. Гэта было доўга. Спадзяюся, мы хутка адновімся да наступнага турніру. Таксама дзякую сваёй камандзе. Я вас вельмі люблю», – сказала Сабаленка.

Адзначым, летась польская тэнісістка таксама гуляла ў фінале турніру, але прайграла Сабаленку ў трох сэтах – 3:6, 6:3, 3:6.